Вы праглядаеце журнал [info]lorenay


Пару слов о наших друзьях и партнерах.
Дизайн-студия Pix Media перепланировала свой сайт.

Теперь на нём больше актуальной и полезной информации об услугах дизайн-студии:

разработка сайтов - для тех, кто начинает своё дело или проект и осваивает очень важный ныне медиа-источник-интернет, создание сайта с нуля и до готового красивого и функционального продукта
дизайн сайта - для тех, кто хочет воздействовать на визуалов и привлечь посетителей "с первого взгляда", 
SEO (оптимизация сайтов для поисковых машин) и продвижение сайтов -- для тех, кто хочет быть видимым в интернете и находить в виртуальном пространстве реальных клиентов, (кстати, раскрутка сайта - упорная, методичная работа, предполагающая знание аудитории, стратегий и состояния рынка), 
и, наконец, фирменный стиль -- визитки, логотипы, рекламная печатная и сувенирная продукция--для тех, кто думает о целостном образе своей фирмы и хочет быть узнаваемым!

дизайн сайта Pix Media

Прома-група ВЮ прадстаўляе

“Дзесятка-style”

 Забаўляльна-інтэрактыўнае шоу

 13 лістапада (субота)

19.00

Музей Янкі Купалы (вул. Я.Купалы, 4)

 

Праект “Дзесятка-style” аб’ядноўвае рознабакова адораных беларускіх дзяўчат, кожная з якіх выяўляе сваю унікальнасць праз улюбёны від мастацтва, спалучае розныя творчыя формы. Гледачы змогуць ацаніць выступы ўдзельніц па 8 намінацыях, а пераможцы будуць вызначаныя з дапамогай аўтарытэтнага жаночага журы. Спецыяльны госць, дзявочая рок-група Scales, прадставіць цікавую акустычную праграму.

Удзельнікі:

 

Каманда бландзінак:

бард Таццяна Беланогая, паэтка Ганна Федарук, паэтка і журналіст Алеся Кузьмінова, паэтка Таццяна Будовіч.

 
Каманда брунетак:

паэтка Яна Явіч (дэбют), бард Ната Пушкарова, паэтка Кацярына Макарэвіч, дызайнер і візажыст Святлана Марчук.

 Спецыяльны госць—дзявочая рок-група Scales.

 Журы: літаратурны крытык Ганна Кісліцына, пісьменніца і журналіст Людміла Рублеўская, кіраўнік інтэрнет-праекта Мінчанка.бай Алена Мельнік. 

 Вядучыя—аўтары праекта Віка Трэнас і Юлія Новік.

 Уваход вольны.


Пры падтрымцы жаночага сайта http://www.minchanka.by і сацыяльнага інтэрнет-праекта па візажу і макіяжу http://www.myfashion.by/
 

 

Кантакты:

Віка Трэнас

+375 29 5607793,  +375 29 1354495,

e-mail: trenas007@gmail.com

 http://vika-trenas.livejournal.com/

 

Юлія Новік           

+375 29 5627427,  +375 29 3497398.

e-mail: novik.julia@gmail.com 

http://julienovik.unblog.fr/


Дызайн афішы- Вераніка Шніп


Калі памятаеце, зусім нядаўна скончыла сваю працу беларуска-французская фотавыстава Паралелі.
Адкрыццё прайшло ў прыемнай моладзевай атмасферы, прыемна было бачыць незнаёмых, але зацікаўленых людзей. Вялікі дзякуй за ўдзел Навуму Гальпяровічу, Яўгену Шунейку, Фёдару Ястрабу, а таксама фатографам-удзельнікам Вользе Лойка і Віктару Байкоўскаму. Асобная падзяка-французскаму фатографу Цьеры Клешу, які падтрымліваў і дапамагаў на працягу ўсяго праекта і адказаў на пытанні гледачоў у прамым эфіры падчас інтэрнэт-канферэнцыі на адкрыцці. Асабліва ўсім спадабаўся выступ акцёрскага дуэта Сігаль (Мікіта Сідарэнка і Уладзімір Галак). Дарэчы, хлопцы зараз праводзяць першы некамерцыйны фестываль аматарскіх тэатраў ДВЕРИ
Учора была на адкрыцці, здорава!

Але вернемся да фотавыставы. Мы захавалі цэлы сшытак водгукаў, на самых розных мовах і з розных краін (Азербайджан, Славакія, Украіна, Расія, па-кітайску, па-арабску, па-турэцку, па-японску і інш..)

Вось прыклады цікавых водгукаў. Дзякуй усім, хто наведаў і напісаў пра гэта! калі ў вас есць яшчэ фотаздымкі, будзем радыя! Дарэчы, фотарэпартаж з адкрыцця фотавыставы Паралелі

Федар Ястраб і Яўген Шунейка:





Беларускі тыдзень моды


Мае ўражанні пра Беларускі тыдзень моды
www.minchanka.by/kidsholidays/odinden.html

Там жа - маё невялікае інтэрв'ю з бельгійскім фатографам Бруно Стэвенсам
Арыгінал па-французску можна пачытаць тут: julienovik.unblog.fr/2010/10/12/photographe-belge-de-guerre-a-la-semaine-de-mode-bielorusse/





Дзякуй за тэхнічную дапамогу студыі дизайн сайта PIX Media 

Photos and text ©Yuliya Novik

Запрашаем наведаць фотавыставу Паралелі” ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (22 паверх), якая працуе з 16 верасня па 6 кастрычніка 2010 г.

Аб’яднаныя пачуццём адлюстраванасці горада ў чалавеку і чалавека ў гарадской прасторы, французскі фатограф Цьеры Клеш і беларускія фатографы Вольга Лойка і Віктар Байкоўскі прапануюць да ўвагі цікавыя віртуальныя і фатаграфічныя паралелі.

Адкрыццё выставы 16 верасня ў 17.00. Уваход на адкрыццё вольны. Выступаюць: мастацтвазнаўца Яўген Шунейка, пісьменнік Навум Гальпяровіч, акцёрскі дуэт “Сігаль” (Мікіта Сідарэнка і Уладзімір Галак) з міні-п'есай “Таксіст”, музыкант Юрась Шышко. Вядучыя Юлія Новік і Віка Трэнас.

Выстава праходзіць пры падтрымцы фоталабараторыі FotoMAX (www.fotomax.by, вул.Рэвалюцыйная 1) і дызайн-студыi PIX Media (www.pix.by разработка сайтов).

Спампаваць падрабязную анатацыю і прэс-рэліз да выставы можна тут: julienovik.unblog.fr/2010/09/01/413/



Кантакты
:

 

Аўтар праекта Юлія Новік

+375 29 5627427,

+375 29 3497398.

e-mail: novik.julia@gmail.com

http://julienovik.unblog.fr/

 

Менеджэр праекта Віка Трэнас

+375 29 5607793,

+375 29 1354495,

e-mail: trenas007@gmail.com

http://vika-trenas.livejournal.com/

Увага! Цікавае мерапрыемства! Маладыя акцёры з Францыі, Бельгіі і Швейцарыі, якія навучаюцца тэатральнаму майстэрству ў Мінску, прадстаўляюць свой фінальны спектакль –эцюды і эскізы, зразумелыя нават нефранкамоўнаму гледачу.

27 чэрвеня ў 19 00. У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (Крапоткіна 44).

Квіток 7000.

+375.44.7.605.603
+375.17.334.60.08 (касса)
Постановка: Лидия Монакова, Кирилл Захаров.
В ролях: Clément BOEGLER / Клеман Боглер, Claude DOS SANTOS / Клод Дос Сантос, Emmanuelle FINET / Эмманюэль Фине, Pauline GUIGOU / Полин Гигу, Sophie GUYARD / Софи Гийар, Emeline LEROUX / Эмелин Леру, Sophie LEWISCH / Софи Левиш, Marie MOUYSSET / Мари Муйссе, Aurelia PENAFIEL / Орелья Пенафьель, Olivier DELABY / Оливье Делаби, Manon GALLET / Манон Галле, Marie-Charlotte LEON / Леон Мари-Шарлот, Sibylle LIEVOIS / Сибиль Льевуа, Hélène PAQUAY / Элен Паке, David DECRAENE / Давид Декрен, Gaetan PENNA / Гаэтан Пенна, Nastassja TANNER / Настасья Таннер.

Впервые вниманию белорусской публики будет представлена уникальная постановка на французском языке с участием актеров из Франции, Бельгии и Швейцарии. Находясь в Беларуси с октября 2009 года в рамках культурного обмена по проекту ассоциации «Театро», французские актеры вели творческие поиски в условиях белорусского культурного пространства. Результатом их работы стал спектакль, основанный на наблюдениях, оригинальных зарисовках, этюдах и пьесах русских авторов…

Справки:
moo-teatro@mail.ru
+375.44.7.605.603
+375.17.334.60.08 (касса)

Билеты: 7000



Фэст з 3 відамі мастацтва--жывапіс, музыка, танец!

http://julienovik.unblog.fr/2010/06/14/396/

або тут http://www.philharmonic.by/ru/news_ru/571/






Сёння, 18 мая ў 17 30 адбудзецца адкрыццё сумеснай выставы фотакалажоў Веранікі Шніп да вершаў Людмілы Рублеўскай "Забытыя словы, забытыя рэчы"

Бібліятэка ім. Цёткі, вул.Талбухіна 12а, ст.м.Парк Чалюскінаў

Уваход вольны)

Удзельнічаюць Віктар Шніп, Людміла Рублеўская, Вераніка Шніп, Надзея Вусава, Юрась Пацюпа, Ганна Запартыка, Юля Новік, Віка Трэнас, рок-гурт "Scales"

Выстава будзе доўжыцца да 1 чэрвеня.



http://rubleuskaja.livejournal.com/87331.html

Posted using ShareThis

Тэатр


Учора была на на малой сцэне РТБД, чытка раздзелаў п'есы Францішка Аляхновіча Дрыгва... вельмі ўражвае. надзённа.
цыкл чытак ад Мюра Фарыдовіча працягваецца
18-га траўня на малой сцэне п'еса-казка Мюра Фарыдовіча "ЦУДА-МАЛПА" а 19-й

інтэрв'ю з аўтарам:
http://rv-blr.com/biography/interview_view/333

Дарэчы, з нядаўна ўбачанага ў маім улюбёным тэатры Беларускай драматургіі (Крапоткіна 44) -- "П'емонцкі звер" Андрэя Курэйчыка. выдатна! і акцёры таксама лепшыя)

Мюр Фарыдовіч фота Новік Юліі

Сябры, запрашаю ўсіх пабачыць новае канцэртнае відэа "Босага Сонца" на песню "Ніці".

http://www.youtube.com/watch?v=TQELmYxfrZI

...і спалучыўшы прыемнае з карысным, аддаць свой голас націснуўшы пімпачку "Like" (мне спадабалася), што паспрыяе нашай сустрэчы з вамі на фэсце "Рок за баброў" ;)

Дзякуй, што вы побач!

P.s.: распаўсюд спасылачкі толькі вітаецца :-)

Latest Month

Ліс 2010
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930    

Tags

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow